згіб, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. згібаць — сагнуць (у 1, 2 знач.).
2. Дугападобны паварот; звіліна, крывізна. Вера з акна мансарды бачыла толькі круты згіб ракі і зялёную роўнядзь лучкі. Асіпенка. / Пра лініі цела, рысы твару. Згіб хрыбетніка. Згіб шыі.
3. Месца, па якім што‑н. сагнута або згібаецца. Лакцявы згіб. □ На пацёртым згібе дакумента цьмяна вырысоўвалася машынапісная дзевятка, падобная на васьмёрку. Быкаў.
згіба́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. згібаць — сагнуць.
згіба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сагнуцца.
2. Зал. да згібаць.
згіба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да сагнуць.
згібе́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. згібець.
згібе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее.
Зак. да гібець.
згіна́льнік, ‑а, м.
Мышца, якая згінае суставы. Згінальнік кісці. Згінальнік пальца.
згіна́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які служыць для згінання суставаў (пра мышцы).
згіна́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. згінаць — сагнуць і згінацца — сагнуцца.
згіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сагнуцца.
2. Зал. да згінаць.