зга́ньбіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

1. Зняважыць, зняславіць каго‑, што‑н. сваімі ўчынкамі, паводзінамі. — Маўчы ты, нікчэмны трус, — здраднік! — крыкнуў Павел. — Я слухаць цябе не хачу! Ты род наш зганьбіў! Шамякін. — Два гады кіраваў, стараўся, гаспадарку ладзіў, пра рэпутацыю дбаў, а тут усчалося.. Зняславілі, зганьбілі, раскрытыкавалі... Быкаў.

2. Тое, што і зганіць. Радзіма, прымі маё шчырае слова І сціплага верша не зганьбі сурова! Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)