зве́ргнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Сілай пазбавіць улады; скінуць. Звергнуць цара. Звергнуць манархію. □ Мы ўзнімаем паўстанне са зброяй у руках, каб звергнуць царскі ўрад і заваяваць свабоду ўсяму народу. Ленін.
зве́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. звяраць — зверыць.
зве́рнуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад звярнуць.
2. Накіраваны на каго‑н., адрасаваны каму‑н. Вершы і песні рабочых паэтаў непасрэдна звернуты да народа і падпарадкаваны задачам вызваленчай барацьбы пралетарыяту. Івашын.
зве́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы зверу (у 2 знач.).
2. Жорсткі, люты, дзікі. Зверскія расправы. □ Немцы шалелі, наладжвалі зверскія кары. Лынькоў.
3. Разм. Вельмі вялікі; надзвычайны. Зверскі апетыт.
зве́рства, ‑а, н.
1. Крайняя жорсткасць, лютасць. Купала гнеўна выказвае сваю нянавісць да чорнай рэакцыі, якая з нечуваным цынізмам і зверствам душыла рэвалюцыйны народ. Майхровіч.
2. звычайна мн. (зве́рствы, ‑аў). Крайне жорсткія, бязлітасныя ўчынкі. Тады аб гітлераўскіх зверствах мала хто ведаў, але Кася адчула нешта нядобрае і кінулася ў лес. Карпюк.
зве́рстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.
Абыходзіцца крайне жорстка з кім‑н.; лютаваць. Ворагі зверствуюць.
зве́рху, прысл.
1. На паверхні чаго‑н., на чым‑н. Поўная ліпаўка баравікоў... Зверху лісты папараці, каб не трапіў пыл у кошык. Лынькоў.
2. У верхняй частцы чаго‑н., над чым‑н. Звычайна ў нарадзе пішацца рабочае заданне, а зверху ставіцца шыфр аддзела, цэха ці аб’екта, куды будзе аднесена гэта работа. Скрыган.
3. Па паверхні, з вонкавага боку. Хлеб зверху заплеснеў. □ Сцюжа прабірае «Салаўя». Але гэта толькі зверху — рукі, твар. Унутры цёпла, ажно горача... Бядуля.
4. У напрамку ўніз; з чаго‑н., размешчанага ўверсе. На дварэ было ціха: ні зверху нічога не падала, ні па нізе не мяло. Лобан. // перан. З боку вышэйстаячых, кіруючых органаў. — Пасля смерці братоў прыехаў сюды ненадоўга, а застануся тут, мабыць, да [той] пары, пакуль зверху ці знізу скамандуюць: «стоп, машына!» Самуйлёнак.
•••
Зверху ўніз глядзець (пазіраць) на каго гл. глядзець.
зве́ршчык, ‑а, м.
Работнік па зверцы чаго‑н. з чым‑н.