вастралі́ст, ‑а,
Невялікае дрэва сямейства падубавых з калючымі лістамі і ядавітымі чырвонымі ягадамі.
вастралі́ст, ‑а,
Невялікае дрэва сямейства падубавых з калючымі лістамі і ядавітымі чырвонымі ягадамі.
вастралі́сты, ‑ая, ‑ае.
З вузкімі завостранымі лістамі.
вастрано́с, ‑а,
Каштоўная ў прамысловых адносінах марская рыба сямейства кефалей.
вастрано́сы, ‑ая, ‑ае.
1. З вострым, тонкім носам (пра жывыя істоты).
2. Які мае доўгі, вузкі нос, насок.
вастрапле́чы, ‑ая, ‑ае.
З вузкімі худымі плячамі.
вастраску́лы, ‑ая, ‑ае.
З вострымі скуламі.
вастрасло́віць, ‑слоўлю, ‑словіш, ‑словіць;
Суправаджаць гаворку, бяседу дасціпнымі выразамі, вострымі жартамі; жартаваць.
вастрасло́ў, ‑слова,
Чалавек, які любіць вастрасловіць, дасціпны, востры на язык; жартаўнік.
вастрасло́ўе, ‑я,
Здольнасць вастрасловіць; дасціпнасць.
вастрата́, ‑ы,
Тое, што і вастрыня.