Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ванты, ‑аў; адз. ванта, ‑ы, ж.

Спец.

1. Снасці, пры дапамозе якіх умацоўваюцца мачты з бартоў.

2. Элемент вісячай канструкцыі.

[Ад гал. want — канат.]

ванца́к, ‑у, м.

Разм. Рэзкі, востры боль у жываце; рэзь. Каня ванцак хапіў.

ва́нька-ўста́нька, ванькі-ўстанькі, м.

Дзіцячая лялька, якая здольна сама ўставаць, калі яе выводзяць з вертыкальнага становішча.