шасціпа́льцы, ‑ая, ‑ае.
З шасцю пальцамі.
шасціпа́льцы, ‑ая, ‑ае.
З шасцю пальцамі.
шасціпо́лле, ‑я,
Сістэма севазвароту з падзелам ворнай зямлі на шэсць палёў, кожнае з якіх засяваецца па чарзе рознымі культурамі.
шасціпо́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з шасціполлем, заснаваны на шасціполлі.
шасціразо́вы, ‑ая, ‑ае.
Павялічаны ў шэсць разоў; памножаны на шэсць.
шасціскладо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які ў сваёй будове мае шэсць складоў.
шасцісотгадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца, існуе шэсцьсот год.
2. Які мае адносіны да шасцісотгоддзя (у 2 знач.).
шасцісотго́ддзе, ‑я,
1. Прамежак часу, тэрмін у шэсцьсот год.
2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося шэсцьсот год назад.
шасцісо́ты, ‑ая, ‑ае.
шасціство́льны, ‑ая, ‑ае.
З шасцю стваламі (пра зброю).
шасцісто́пны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з шасці вершаваных стоп.