шасцідо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які заключае ў сабе шэсць рытмічных долей.
шасцідо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які заключае ў сабе шэсць рытмічных долей.
шасцізна́чны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з шасці знакаў.
шасціканто́вы, ‑ая, ‑ае.
З шасцю кантамі.
шасцікла́снік, ‑а,
Вучань шостага класа.
шасцікла́сніца, ‑ы,
шасцікра́тны, ‑ая, ‑ае.
Зроблены шэсць разоў, павялічаны ў шэсць разоў; памножаны на шэсць.
шасціку́пальны, ‑ая, ‑ае.
З шасцю купаламі.
шасціліне́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Калібрам у шэсць ліній (у 9 знач.).
2. Дыяметрам у шэсць ліній (у 9 знач.) (пра шкло ў газавай лямпе).
шасціме́сячны, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца шэсць месяцаў.
2. Узростам у шэсць месяцаў.
3. Які належыць за шэсць месяцаў.
шасціпавярхо́вы, ‑ая, ‑ае.
Вышынёй у шэсць паверхаў.