дыяпазіты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыяпазітыва.
дыяпазіты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыяпазітыва.
дыяпазо́н, ‑у,
1. Сукупнасць усіх гукаў ад ніжэйшага да вышэйшага, даступная якому‑н. музычнаму інструменту або чалавечаму голасу.
2.
[Ад грэч. diá pasōn — праз усе (струны).]
дыяпрае́ктар, ‑а,
Праекцыйны ліхтар для паказу дыяпазітываў; дыяскапічны праектар.
дыяптры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыёптра.
дыяра́ма, ‑ы,
1. Від выяўленчага мастацтва, у якім жывапісная карціна вялікіх памераў дапаўняецца аб’ёмным (бутафорскім) пярэднім планам, макетам, а таксама твор гэтага мастацтва.
2. Карціна, выкананая на празрыстай тканіне або шкле і спецыяльна асветленая для стварэння ўражання аб’ёмнасці.
[Ад грэч. diá — праз, скрозь і hórama — карціна, відовішча.]
дыяра́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыярамы.
дыяры́т, ‑у,
Глыбінная магматычная горная парода зеленавата-шэрага колеру (скарыстоўваецца ў будаўніцтве.)
[Ад грэч. diorízō — адрозніваю.]
дыяры́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыярыту.
дыяско́п, ‑а,
Оптыка-механічны прыбор для праецыраваны з павелічэннем відарысаў празрыстых арыгіналаў (дыяпазітываў, дыяфільмаў) на экран.
[Ад грэч. diaskopeo — уважліва разглядваю.]
дыяспо́ра, ‑ы,
Частка расліны, якая натуральна аддзяляецца і служыць для размнажэння (спора, семя, плод, клубень і пад.).