міралю́бнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць міралюбнага, імкненне захаваць мір, мірныя адносіны. Антося здзівіла незвычайная міралюбнасць суседа. Гамолка. — Чаго мне крыўдзіцца? — з прытворнай міралюбнасцю адказала Комлічыха. Карпаў.
міралю́бны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і міралюбівы. Паша краіна заўсёды была, ёсць і застанецца міралюбнай. «Работніца і сялянка». Тон князя змяніўся і з сухавата-здзеклівага стаў амаль міралюбным. Караткевіч.
міра́нін, ‑а; мн. міране, ‑ран; м.
Уст.
1. Чалавек, які не мае духоўнага звання.
2. Член сельскай грамады, міра 2; селянін.
3. толькі мн. (міра́не, ‑ран). Народ, людзі.
міра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Уст. Жан. да міранін (у 1, 2 знач.).
мірано́сіца, ‑ы, ж.
Жанчына, якая, паводле евангельскае падання, прынесла міра для памазання цела Хрыста пасля зняцця яго з крыжа.
мірапама́занне, ‑я, н.
Хрысціянскі царкоўны абрад, які заключаецца ў крыжападобным памазанні мірам (пасля хрышчэння, пры каранацыі цароў і г. д.).
міратво́рац, ‑рца, м.
Уст. Той, хто садзейнічае ўстанаўленню міру, згоды, ліквідацыі варожасці, сварак.
міратво́рны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які нясе з сабой мір 1, цішыню, спакой. Зялёны прастор поўніўся аднастайным, як далёкая музыка, чмяліным гудам, але ў лузе панавала дзівосная міратворная цішыня. Ракітны.
міратво́рчы, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да міратворца, міратворцаў, уласцівы ім.
мірг, выкл.
у знач. вык. Тое, што і морг 3. Агеньчык завіхляўся, заскакаў, перагнуўся над кнотам: мірг-мірг! Паўлаў.