Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вальсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.

Танцаваць вальс, кружыцца ў вальсе. Можна было.. па-ранейшаму весела і лёгка вальсаваць, успамінаючы нашу ваенную маладосць, падпяваючы пра тую месячную ноч, якая не была ніколі нашай... Брыль.

вальта́ж, ‑у, м.

Устарэлая назва напружання ў электрычным ланцугу ў вольтах.

вальта́метр, ‑а, м.

Прылада для вызначэння колькасці электрычнасці.

вальтме́тр, ‑а, м.

Прылада для вымярэння напружання электрычнага току.

вальтыжо́р, ‑а, м.

Коннік, які добра валодае вальтыжыроўкай.

[Фр. voltigeur.]

вальтыжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Спец. Займацца вальтыжыроўкай.

вальтыжыро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для вальтыжыроўкі.

вальтыжыро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Спец. Гімнастычныя практыкаванні ў час язды на кані вярхом.

вальтэ́раўскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: вальтэраўскае крэсла (уст.) — глыбокае крэсла з высокай спінкай.

[Ад уласн. імя.]

вальтэр’я́нец, ‑нца, м.

Гіст. Паслядоўнік Вальтэра; вальнадумец.