дыфу́зія, ‑і,
Узаемнае пранікненне атамаў (малекул) аднаго рэчыва ў прамежкі паміж атамамі (малекуламі) другога ў выніку іх цеплавога руху.
[Ад лац. diffusio — распаўсюджанне, расцяканне.]
дыфу́зія, ‑і,
Узаемнае пранікненне атамаў (малекул) аднаго рэчыва ў прамежкі паміж атамамі (малекуламі) другога ў выніку іх цеплавога руху.
[Ад лац. diffusio — распаўсюджанне, расцяканне.]
дыфу́зны, ‑ая, ‑ае.
Атрыманы шляхам дыфузіі; змешаны.
дыфундзі́раваць, ‑руе;
Пранікнуць (пранікаць) шляхам дыфузіі.
дых, ‑у,
•••
ды́хавіца, ‑ы,
1. Частае і цяжкае дыханне пры захворванні бронхаў; задышка.
2. Упадзіна ў ніжняй пярэдняй частцы грудной клеткі.
ды́хавічны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыхавіцы (у 1, 2 знач.); з дыхавіцай.
ды́хальны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для дыхання, удзельнічае ў дыханні.
дыха́нне, ‑я,
1. Працэс паглынання кіслароду і выдзялення вуглекіслаты жывымі арганізмамі; газаабмен.
2.
•••
дыхатамі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыхатаміі.
дыхатамі́я, ‑і,
1. Паслядоўнае дзяленне цэлага на дзве часткі, потым кожнай часткі зноў на дзве і г. д.
2. У батаніцы — тып разгалінавання раслін, пры якім кожная галінка дзеліцца на дзве новыя і г. д.
[Грэч. dicha — на дзве часткі і tomē — сячэнне.]