шатра́к, ‑а, м.
Тое, што і шатравалка. Цётка, адышоўшыся ад свайго, яшчэ няпоўнага мяшка пад кашом шатрака, стаяла таксама тут, на дварэ. Брыль.
шатро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шатра (у 1, 3 знач.). Шатровы навес. Шатровая сетка. // Які мае шацёр, з шатром (у 2 знач.). Шатровыя вароты.
2. Пабудаваны, зроблены шатром (у 2 знач.). Сілуэты шатровых цэркавак і каплічак дакладна супадаюць з абрысамі бухматых карэльскіх елак. У. Калеснік.
шатро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
Разм.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шатраваць.
2. Мука з шатраванага зерня.
шатры́сты, ‑ая, ‑ае.
Такі, як шацёр; з вялікай разгалістай кронай (пра дрэва). Замест вежы аказалася шатрыстая елка, а рэшта складалася з купкі дрэваў і ўзгорка, якія стаялі на далёкай адлегласці адны ад другіх. Колас. Пад’язджаючы да самага Мінска, юнакі заўважылі, што ў прысадах багата дрэў грэцкага арэха, які ім добра знаёмы па малюнках. Спыніліся і тут, палюбаваліся ягонымі выразнымі лістамі, гронкамі буйных арэхаў, зерабнымі, шатрыстымі крокамі. Дубоўка.
шату́н, ‑а, м.
1. Спец. Дэталь машыны, механізма, якая злучае поршань з валам рухавіка і служыць для перадачы руху ў час работы. Перад .. [трактара] вісеў на цурбалках, а радыятар, поршні, шатуны — усё нутро машыны ляжала, параскіданае на ўтаптанай каленямі раллі і на кавалачках бруднай фанеры. Ракітны.
2. Разм. Мядзведзь, які блукае зімой па лесе, а не спіць у берлагу. Бывае, што і самому раптам нейкім мулкім стане твой любімы горад, куды звычайна з радасцю і нецярпеннем спяшаешся з усіх дарог, і ты ходзіш па ачышчаных ад снегу вуліцах, нібы той мядзведзь-шатун, і не ведаеш, дзе дзець сябе, такога злога, незадаволенага, вуглаватага. Сіпакоў.
шату́нны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да шатуна (у 1 знач.). Шатунныя балты. // Забяспечаны шатуном. Шатунны механізм.
ша́ты, ‑аў; адз. няма.
1. Пышнае дарагое адзенне. Чалавек апрануты ў найдаражэйшыя шаты, самай выдатнай пекнаты, калі ён носіць за сабою, пры сабе жорсткасць, нянавісць.. — ён з’яўляецца непрыгожым. Дубоўка.
2. перан. Покрыва (звычайна з лісця, снегу). Дубы стаяць яшчэ зялёныя, толькі зрэдку, нібы сівізна ў валасах, прабіваецца і ў іх шатах жоўтае лісце. Навуменка. Першы снег сець-бель мярэжыць, Сцеле шаты на дарогі. Колас. // Покрыва, прыкрыцце. Пад шатамі дрэў ужо збіралася ноч. Лобан.
шатэ́н, ‑а, м.
Мужчына з цёмна-русымі, каштанавымі валасамі. Пятро — высокі, танклявы шатэн, з шараватымі плямамі сівізны на скронях — стаіць на каленях. Ракітны.
[Фр. châtain.]
шатэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Жанчына з цёмна-русымі, каштанавымі валасамі. На мяне ветліва, з запытальнай усмешкай глядзіць сімпатычная чарнавокая шатэнка. Шынклер.