Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шампаніза́цыя, ‑і, ж.

Насычэнне віна вуглякіслым газам шляхам паўторнага браджэння.

шампа́нскае, ‑ага, н.

Высакасортнае пеністае вінаграднае віно, якое насычана вуглякіслым газам. У бакалах запенілася шампанскае. Шыцік.

[Ад геагр. назвы.]

шампа́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з прыгатаваннем шампанскага. Шампанскія сарты вінаграду. // Прызначаны для шампанскага.

2. Як састаўная частка некаторых батанічных пазваў. Шампанскае жыта. Шампанскі ранет.

шампіньён, ‑а, м.

Каштоўны ядомы пласціністы грыб з белай ці бураватай шапкай, некаторыя віды якога культывуюцца ў цяпліцах. Не кроч шукаць яго да бору, За хаты выйдзі: вось і ён — Раскрыўся проста пры разоры, Як парашуцік, шампіньён. Цвірка.

[Ад фр. champignon.]

шампу́нь, ‑ю, м.

Мыльная духмяная вадкасць або парашок для мыцця галавы.

[Ад англ. shampooing — мыццё.]

шампу́р, ‑а, м.

Металічны стрыжань для смажання шашлыка на агні.

шамрэ́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шамрэць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пад нагамі ўрачыста шамрэў жвір тэрэнкура, і гэтае шамрэнне хлопцу здавалася музыкай. Сабаленка.

шамрэ́ць, ‑ыць; незак.

Разм. Шамацець, шапацець, шумець. Сарваны ветрам ліст кляновы На пад[а]конніку шамрыць. Лойка. Прыедзе [бацька] ў водпуск, дык тая адзежа на ім .. ажно шамрыць. А чысты сам, а харошы. Брыль.

шамце́ць, ‑мчу, ‑мціш, ‑мціць; незак.

Разм. Тое, што і шамацець. Шамцяць жыты неяк ціха-звонка. Мурашка.

шамя́каў, ‑ава.

У выразе: шамякаў суд гл. суд.