Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цік-та́к, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для абазначэння цікання гадзінніка або іншага ціхага і мернага пастуквання. На сцяне аднатонна — цік-так, цік-так — рабілі сваю справу ходзікі. Гроднеў.

цілі́канне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пілікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. З галін пазбірала [труба-берасцянка] Ціліканне жоўтых сініц. Калачынскі.

цілі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Абзывацца гукамі, падобнымі на «ці-лі», «ці-лі» (пра птушак).

цімафе́еўка, ‑і, ДМ ‑фееўцы, ж.

Шматгадовая (або аднагадовая) кармавая расліна злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі, падобнай на колас. Над негустым разнатраўем ужо ўзвышаліся мяцёлкі цімафееўкі і лісахвосту, кастрыцы і шчаўя. Шамякін.

ціму́раўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цімураўцаў, складаецца з цімураўцаў. Цімураўская дружына.

ціму́раўцы, ‑аў; адз. цімуравец, ‑раўца, м.

Члены дзіцячых добраахвотных дружын, якія дапамагаюць сем’ям франтавікоў, інвалідам вайны, старым.

[Ад імя Цімура, героя аповесці А. Гайдара.]

ці́на, ‑ы, ж.

Зялёныя водарасці, якія плаваюць густой масай у стаячай і мала праточнай вадзе. Мора сіняе прымчыць да нас вадой Бутэльку к берагу, аблітую смалой, Усю ў дробных ракаўках і ціне. Багдановіч. У тайніку, побач з канавай, Сцяпан хавае «трохзубку» — жалезныя граблі, якімі ён выцягвае з вады ціну ці карчакі. Парахневіч. // перан. Тое, што засмоктвае, аблытвае, пазбаўляе волі, свабоды дзеяння. Колькі.. [Віктар] пражыў у тым мяшчанскім гняздзе, а і пальцам не паварушыў, каб разграміць той ладненька скалочаны дабрабыт, ускалыхнуць застаялую ціну. Даніленка.

ці́ністы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты цінай, у якім многа ціны. Ціністая завадзь.

ці́ньканне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цінькаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Сады.. агалошваюцца нястомным ціньканнем сініц. Навуменка. Зноў чуецца тоненькае ціньканне сініцы. Ракітны.

ці́нькаць, ‑ае; незак.

Разм. Абзывацца гукамі, падобнымі на «цінь-цінь» (пра птушак, часцей сініц). Цінькае сініца ў асінніку. Вялюгін.