Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ціс, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Хвойнае вечназялёнае дрэва ці куст сямейства цісавых з цвёрдай буравата-чырвонай драўнінай.

2. ‑у, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

ці́савы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ціса, уласцівы цісу. Цісавая драўніна. Цісавая алея. // Зроблены з цісу. Цісавая фанера.

2. у знач. наз. ці́савыя, ‑ых. Сямейства двухдомных вечназялёных хвойных дрэў ці кустоў, да якога адносіцца ціс.

ціск, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. ціснуць ​1 (у 1 знач.).

2. Спец. Сіла, якая дзейнічае на адзінку плошчы перпендыкулярна да паверхні цела.

3. перан. Настойлівае ўздзеянне на каго‑, што‑н.; прымус. [Настаўнік:] — Грамадзяне! Усім ясны і зразумелы ваш гнеў і абурэнне. Сотні гадоў жылі мы пад панскім ціскам. Колас.

•••

Атмасферны ціск — напор атмасферы на ўсе размешчаныя ў ёй прадметы і на зямную паверхню.

Нагнясці ціск гл. нагнясці.

Ціск крыві (крывяны ціск) — бакавы ціск на сценкі крывяносных сасудаў.

ці́скальны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для атрымання адбіткаў, для друкавання. Ціскальны станок.

ці́скальшчык, ‑а, м.

Рабочы друкарні, які робіць адбіткі набору на ручным станку.

ці́скальшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да ціскальшчык.

ціскані́на, ‑ы, ж.

Цесната, штурханіна ў натоўпе. Паўздоўж усёй балюстрады.. стаялі людзі, і ўжо ў тры, чатыры, пяць радоў. Нават цісканіна сям-там была. Караткевіч.

ці́сканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. ціскаць (у 1, 2 знач.).

ціскану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да ціскаць (у 1, 2 і 4 знач.), ціснуць ​1 (у 1, 2, 4–8 знач.).

ці́сканы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ціскаць.