Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вастра... (гл. востра...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «востра...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: вастраверхі, вастразубы.

вастраве́рхі, ‑ая, ‑ае.

З вострым верхам. За агароджай цясніліся высокія, густалістыя векавыя ліпы, бярозы ды вастраверхія елкі. Галавач.

вастраво́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Які добра бачыць, зоркі.

2. З бойкімі, жывымі вачамі. Вастравокі хлапчук.

вастраву́хі, ‑ая, ‑ае.

З вострымі вушамі. Вастравухі заяц.

вастрагу́бцы, ‑аў; адз. няма.

Вострыя шчыпцы для перацінання дроту, цвікоў і пад.

вастрадзю́бы, ‑ая, ‑ае.

З вострай дзюбай. Вастрадзюбая птушка.

вастразу́бы, ‑ая, ‑ае.

З вострымі зубамі. Вастразубая барака.

вастракры́лы, ‑ая, ‑ае.

З вострымі, вузкімі ў канцы крыламі. Вастракрылыя ластаўкі.

вастраку́тнік, ‑а, м.

Тое, што і востравугольнік.

вастраку́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і востравугольны.