Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ваенру́к, ‑а, м.

Кіраўнік ваеннай дапрызыўнай падрыхтоўкі ў навучальных установах.

ваентэ́хнік, ‑а, м.

Ваенны тэхнік.

ваенура́ч, ‑а, м.

Ваенны ўрач.

вае́ншчына, ‑ы, ж., зб.

Пагард.

1. Ваенныя, погляды якіх абмежаваны вузка прафесійнымі ведамі, укладам жыцця казармы. Контррэвалюцыйная ваеншчына.

2. Агрэсіўныя ваенныя колы капіталістычных краін.