Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вагонабудаўні́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вагонабудавання. Вагонабудаўнічы завод.

вагонаважа́ты, ‑ага, м.

Вадзіцель трамвая.

вагонарамо́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рамонту вагонаў. Вагонарамонтны завод.

ваго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж., зб.

Разм. Вузкія тонкія дошкі спецыяльнай распілоўкі, якія выкарыстоўваюцца для абшалёўкі сцен і пры будаўніцтве вагонаў. Першае, што Шынкевічу кінулася на вочы, як толькі ён азірнуўся, — двухпавярховая школа на ўзгорку, абшытая вагонкай і пафарбаваная ў салатны колер. Паслядовіч.

ваго́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вагона. Вагонная служба. Вагонны майстар. Вагонны тормаз. // Размешчаны ў вагоне. Вагонны рэстаран.

ваго́нчык, ‑а, м.

1. Памянш. да вагон.

2. Памяшканне на колах для жыцця ў палявых умовах. Першым сустрэў.. [Георгія і Хасана] ля вагончыка на палявым стане Гошкаў брат Мікола. Даніленка.

вагра́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вагранкі. Ваграначны коўш.

вагра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Печ шахтавага тыпу для плаўкі чыгуну і каляровых металаў. Бурліць чыгун гарачы, Расплаўлены ў вагранках. Аўрамчык.

вагра́ншчык, ‑а, м.

Рабочы, які абслугоўвае вагранку.