Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

звягло́, ‑а, м. і н.

Разм. Пра звяглівага чалавека.

звя́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да звягаць (у 2 знач.).

2. Неабдумана, неасцярожна сказаць што‑н.

звягня́, ‑і, ж.

Разм. Звяга. Ніхто звягні не любіць.

звяда́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. звядаць.

звяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Вянуць, засыхаць.

звядзе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. зводзіць — звесці (у 3–9 і 12 знач.).

звя́зак, ‑зка, м.

Некалькі аднародных прадметаў, звязаных разам. Звязак ключоў. Звязак кніг. □ [Маці] несла ў руках ладны звязак розных рэчаў. Якімовіч.

звя́занасць, ‑і, ж.

Уласцівасць звязанага (у 2 знач.); адсутнасць свабоды і лёгкасці ў рухах. Звязанасць рухаў.

звя́заны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад звязаць. // Які цягне за сабой што‑н., абумоўлівае што‑н. Работа рэвізора звязана з раз’ездамі.

2. у знач. прым. Пазбаўлены свабоды, лёгкасці, натуральнасці. Звязаныя рухі.

3. у знач. прым. Злучаны з чым‑н., не свабодны. Звязаны азот. Звязаны кісларод. // Які знаходзіцца ў скрытым, патэнцыяльным стане. Звязаная энергія.

звяза́цца, звяжуся, звяжашся, звяжацца; зак.

1. Змацавацца, злучыцца адзін з адным (вяроўкай, канатам і пад.). Паднімаючыся на вяршыню, альпіністы звязаліся вяроўкай.

2. Устанавіць зносіны з кім‑, чым‑н. пры дапамозе пэўных сродкаў сувязі. Звязацца па тэлефоне з таварышам.

3. Устанавіць непасрэдныя адносіны, цесныя кантакты з кім‑, чым‑н. І цесна ў працы звязаліся горад з вёскай. Чорны. Немцы разлічвалі на тое, каб не даць атрадам аднаго раёна звязацца з атрадамі другога раёна. Казлоў.

4. Зблізіцца, завесці агульныя справы (звычайна нядобрыя). [Завішнюку] стала горка на душы, адчуў, што хочацца хутчэй выйсці з хаты, каб і не глядзець на гэтага п’янчугу Акцызніка, з якім звязаўся. Пташнікаў. // Разм. Уступіць у любоўную сувязь. «Звязалася з баламутам гэтым, трэба ж, гарадскога хлеба захацела. У вёсцы, можа, за настаўніка выйшла б...». М. Стральцоў. // Узяцца за якую‑н. справу (звычайна непасільную, непрыемную і пад.). — Звязацца з механікай.. Хіба ж гэта жаночая справа? Ус.

5. Злажыць, упакаваць свае рэчы ў звязкі.