Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыферэнцы́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад дыферэнцыраваць.

2. у знач. прым. Асобны ў адносінах да кожнага, індывідуальны, раздзельны. Дыферэнцыраваны падыход. Дыферэнцыраваныя паказчыкі. Дыферэнцыраваныя цэны.

дыферэнцы́равацца, ‑руецца; зак. і незак.

1. Расчляніцца (расчляняцца), распасціся (распадацца) на асобныя разнародныя элементы.

2. толькі незак. Зал. да дыферэнцыраваць.

дыферэнцы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Размежаваць (размяжоўваць), вылучыць (вылучаць) разнародныя элементы. Дыферэнцыраваць работу.

2. Знайсці (знаходзіць) дыферэнцыял (у 1 знач.).

дыферэнцыро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Тое, што і дыферэнцыраванне.

дыферэнцыя́л, ‑а, м.

1. У матэматыцы — адвольнае прырашчэнне незалежнай пераменнай велічыні.

2. У тэхніцы — механізм у аўтамабілях, трактарах і пад., пры дапамозе якога два вядучыя колы на адной восі могуць круціцца з рознай хуткасцю на паваротах.

[Ад лац. differentia — рознасць.]

дыферэнцыя́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Неаднолькавы, розны пры розных умовах. Дыферэнцыяльная рэнта. Дыферэнцыяльны тарыф.

2. Які мае адносіны да дыферэнцыяла (у 1 знач.). Дыферэнцыяльнае вылічэнне. Дыферэнцыяльныя ўраўненні.

дыферэнцыя́цыя, ‑і, ж.

Расслаенне, расчляненне чаго‑н. на асобныя разнародныя часткі. Класавая дыферэнцыяцыя. Дыферэнцыяцыя цэн.

[Ад лац. differentia — розніца, адрозненне.]

дыфіра́мб, ‑а, м.

1. У Старажытнай Грэцыі — урачыстая харавая песня ў гонар бога Дыяніса. // Хвалебны лірычны верш.

2. перан. Перабольшаная пахвала; усхваленне. Табе складаю дыфірамб, Пяро маё — таварыш верны, Калі сягоння ў час вячэрні Звіняць лісты, як гулкі ямб. Танк.

•••

Пець дыфірамбы гл. пець.

[Грэч. dithyrambos.]

дыфірамбі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыфірамба (у 1 знач.). Дыфірамбічны тон.

дыфракцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыфракцыі. Дыфракцыйны спектр.