ко́ўзкасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць коўзкага.
ко́ўзкі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Зусім гладкі, які не стварае трэння і на якім цяжка ўтрымацца або які цяжка ўтрымаць; слізкі. Коўзкі лёд. □ Усё цяжэй было трымаць раўнавагу на коўзкай ад гразі дарозе, усё горш упраўляліся замлелыя рукі з непаслухмяным рулём. Краўчанка. Зерне было сухое, коўзкае. Пянкрат. // перан. Ненадзейны, небяспечны, такі, што можа прывесці да непажаданых вынікаў (пра жыццёвы шлях, напрамак дзейнасці і пад.). Не блукалі сцежкай коўзкай — Спеў Купалы акрыляў, Арлянят-маладнякоўцаў У палёт благаслаўляў. А. Александровіч.
2. Які мае гладкую паверхню і рухаецца шляхам слізгання. Гэтай зімой, напрыклад, дзед змайстраваў такія саначкі, што лепшых і не прыдумаеш. Лёгенькія, прыгожыя. Кляновыя палазкі добра закручаныя, коўзкія. Рылько.
3. Плаўны, лёгкі (пра паходку, рух і пад.). Даганяем і бачым Жэньку, Сцяпанавага сына. Лыжы ў яго бацькавы, ідзе без палак, упэўнена, моцнымі і коўзкімі крокамі. Хомчанка.
коўзь, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова «коўзацца», «каўзануцца». — [Воўк] — коўзь з ганка ды наўцёкі з двара. Ракітны.
ко́ўка, ‑і, ДМ коўцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. каваць (у 1, 3 знач.); каванне. Коўка сталі. Коўка коней.
ко́ўкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць коўкага; здольнасць сплюшчвацца, кавацца. Коўкасць металу.
ко́ўкі, ‑ая, ‑ае.
Які добра куецца, паддаецца каванню. Коўкае жалеза. Коўкі чыгун.
коўш, каўша, м.
1. Шырокая круглая пасудзіна з ручкай для зачэрпвання вадкасці. На ручніках, расшытых пеўнямі, Хлеб-соль падносім для гасцей, Вядзём за стол, каўшамі пеннымі Частуем брагай. Гаўрусёў. // Разм. Тое, што і туфель. Верна трымае мяшок, а я каўшом насыпаю з засека пшаніцу. Жычка.
2. Вялікае металічнае прыстасаванне ў розных механізмах, якое служыць для зачэрпвання, разлівання і пад. Коўш экскаватара. Коўш скрэпера. Разлівачны коўш. □ Коўш нахіліўся, і ў завалачнае акне печы наліўся чыгун. Карпаў.
•••
Чэрпаць (браць і пад.) каўшом гл. чэрпаць.
ко́фе, нескл., м.
1. Трапічнае дрэва або куст сямейства марэнавых, з насення якіх гатуюць асобы напітак; кафейнае дрэва.
2. зб. Насенне гэтага дрэва. Малоць кофе. // Парашок з размолатага насення гэтага дрэва, а таксама заменнік такога парашку‑, кава (у 1 знач.). Жалудовы кофе.
3. Напітак, прыгатаваны з такога парашку; кава (у 2 знач.). Піць кофе.
•••
Чорны кофе — моцны кофе без малака, без смятанкі.
[Гал. koffee з араб.]
ко́фта, ‑ы, ДМ ‑фце, ж.
Верхняе кароткае (звычайна трохі ніжэй пояса) жаночае адзенне. Сацінавая кофта. □ Сям-там па загонах стракацелі жаночыя постаці белымі, чырвонымі, блакітнымі кофтамі і хусткамі. Васілевіч.
ко́фтачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш.-ласк. да кофта; кофта з лёгкай тканіны. Ядвіся таксама была адзета з густам. На ёй была чырвоная атласная кофтачка, якая вельмі ішла да яе смуглага твару. Колас. [Волька] стаяла ля свайго дома ў сіняй спадніцы і белай вышыванай кофтачцы. Чорны.