Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кок 1, ‑а, м.

Повар на судне.

[Гал. kok.]

кок 2, ‑а, м.

Від мужчынскай прычоскі — начэсаная або закручаная пасма валасоў над ілбом.

[Ад фр. coq — певень.]

кок 3,

гл. кокі.

ко́ка 1, ‑а, н.

Дзіц. Яйцо.

ко́ка 2, ‑і, ДМ коцы, ж.

Тое, што і какаінавы куст (гл. куст).

[Ісп. coca.]

ко́кан, ‑а, м.

Абалонка з шаўковай тонкай ніці, якой абмотвае сябе вусень перад ператварэннем у кукалку. Шаўкавічны кокан.

[Фр. cocon.]

кокана...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «коканавы», «кокан», напрыклад: коканаматанне, коканасушылка, коканапрад.

ко́канавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кокана. Коканавая ніць.

коканамата́нне, ‑я, н.

Атрыманне шоўку-сырцу шляхам змотвання нітак з коканаў.

ко́кат, ‑а, М ‑каце; мн. какаты́, ‑о́ў; м.

Абл. Адгалінаванне (адно або некалькі) ад асноўнага ствала дрэва. Дуб на тры какаты.

ко́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да кокнуць.

ко́ка-ко́ла, ‑ы, ж.

Безалкагольны газіраваны напітак з дабаўкай экстракту з лісця какавы і арэхаў.

ко́кі, ‑аў; адз. кок, ‑а, м.

Шарападобныя бактэрыі.

[Ад грэч. kokkos — зерне.]