кот, ката, М каце, м.
Самец кошкі.
•••
Марскі кот — а) тое, што і коцік (у 2 знач.); б) род марскога ската.
Чаротавы кот — драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых.
Гуляць у ката і мышку гл. гуляць.
(Жыць) як кот з сабакам — пра людзей, якія пастаянна сварацца.
Кату па пяту — вельмі малы ростам.
Купіць ката ў мяшку гл. купіць.
Мінулася кату масленіца; не ўсё кату масленіца гл. масленіца.
Цягнуць ката за хвост гл. цягнуць.
(Як) кот наплакаў — пра вельмі малую колькасць чаго‑н.
ко́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Абл. Кошка. Котка вылезла з-пад прыпечка. Бядуля.
котлападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму катла. Котлападобная каска.
ко́тлішча, ‑а, н.
Абл.
1. Месца жыхарства, сяліба. Самы старэйшы сын, Міця, радзіўся яшчэ на дзедавым котлішчы. Навуменка.
2. Род, сям’я. — А паганскі гэты Бераг хлопец; такі хуліган, такі абармот; ды ці ж хто ў Сілцах не ведае іх котлішча!?. Гартны.
ко́тнасць, ‑і, ж.
Фізіялагічны стан котнай авечкі, казы.
ко́тная,
Цяжарная (пра авечку, казу). Авечка аказалася котная, як відаць, гаспадар пакідаў яе на племя. Паслядовіч.