Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

капа́ны і ко́паны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад капа́ць.

2. у знач. прым. Вычасаны з дрэва, выкапанага з коранем; не гнуты (пра полаз).

ко́панік, ‑а, м.

Разм. Полаз з дрэва, выкананага з коранем. Тут [у Сымона] ішлі самыя гарачыя дыскусіі на самыя разнастайныя тэмы: з якога дрэва лепш зрабіць капыл, які полаз трывалейшы — гнуты альбо копанік. Лынькоў.

ко́панка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Шырокая выкапаная яма, запоўненая вадой; кар’ер, сажалка. [Жабы] увечары спраўлялі хоры па брудных копанках, там, дзе некалі выбралі торф. Грамовіч. Раманюк выганяе гусей у правулак, нават зрабіў для іх копанку. Савіцкі.

ко́паны,

гл. капаны.

копасклада́льнік, ‑а, м.

Машына, прыстасаванне для складання сена, саломы ў копы.

ко́паць, ‑і, ж.

Асадак дыму; сажа. Сцены ўнутры там-сям былі яшчэ задымлены, але збольшага дажджы ўжо змылі ўедлівую чорную капаць. Мележ. Слуп чорнага дыму падымаўся над лесам і слаўся па балоце густой копаццю. Шамякін.

коп’епадо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму, выгляд кап’я. Коп’епадобны ліст. Коп’епадобны ланцэт.

ко́пія, ‑і; Р мн. ‑пій; ж.

1. Новы экземпляр чаго‑н., зроблены дакладна па арыгіналу, тоесны арыгіналу. Копія дыплома. Копія карціны. Зняць копію пасведчання.

2. Разм. Пра каго‑н., вельмі падобнага да каго‑н. другога. Аляксей — .. копія бацькі: такі ж худы, цыбаты, з бледным нервовым тварам. Ракітны.

[Ад лац. copia — мноства, запас.]

ко́пка 1, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. капаць. Копка бульбы. Копка буракоў.

ко́пка 2, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Памянш. да капа; невялікая капа. На полі ветла, самавіта У рад стаялі копкі жыта, Так аздабляючы загоны. Колас.

ко́пра, ‑ы, ж.

Мякаць какосавага арэха, з якой здабываюць какосавы алей.

[Малайск.]