Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ко́цік 1, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да кот.

2. Марская прамысловая млекакормячая жывёліна з каштоўным футрам, якая водзіцца ў паўночнай частцы Ціхага акіяна. // Футра гэтай жывёліны. Кажушок на хлопцу быў пацягнен зялёным сукном, а каўнер у ім — з чорнага коціка. Чорны.

ко́цік 2, ‑а, м.

Суквецце з дробных кветачак у некаторых дрэвавых раслін, якое ападае пасля цвіцення. Распушыліся і цвілі коцікі на вербах. С. Александровіч.

ко́цікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да коціка ​1 (у 2 знач.). Коцікавы промысел. // Зроблены з футра коціка. Коцікавая шапка. Коцікавы каўнер.