коўш, каўша, м.
1. Шырокая круглая пасудзіна з ручкай для зачэрпвання вадкасці. На ручніках, расшытых пеўнямі, Хлеб-соль падносім для гасцей, Вядзём за стол, каўшамі пеннымі Частуем брагай. Гаўрусёў. // Разм. Тое, што і туфель. Верна трымае мяшок, а я каўшом насыпаю з засека пшаніцу. Жычка.
2. Вялікае металічнае прыстасаванне ў розных механізмах, якое служыць для зачэрпвання, разлівання і пад. Коўш экскаватара. Коўш скрэпера. Разлівачны коўш. ▪ Коўш нахіліўся, і ў завалачнае акне печы наліўся чыгун. Карпаў.
•••
Чэрпаць (браць і пад.) каўшом гл. чэрпаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)