Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

верхаві́на, ‑ы, ж.

1. Верхняя частка чаго‑н. Верхавіна дрэва. □ Сонца ўзышло, але прамені яго асвятлялі пакуль што толькі верхавіны ліп. Брыль.

2. перан. Разм. Найбольш уплывовая, кіруючая частка грамадства, саслоўя, арганізацыі; вярхі. Пануючая верхавіна.

верхаві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш. да верхавіна (у 1 знач.).

верхаві́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да верхавіны. Верхавінкавае суквецце кукурузы.

верхаві́нне, ‑я, н., зб.

Верхавіны дрэў, раслін. Вецер налягае на лес, гудзе ў верхавінні хвой. Галавач.

верхаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Разм. Той, хто верхаводзіць; заправіла, важак. Па нейкай няпісанай умове вербаўскія дзеці выбралі.. [Яся] сваім верхаводам. Мележ.

верхаво́ддзе, ‑я, н., зб.

Тое, што і верхаводка ​2 (у 2 знач.). На лагу ў яміне, дзе была некалі сажалка і дзе цяпер поўна верхаводдзя — заходзяцца жабы. Пташнікаў.

верхаво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., кім-чым, дзе і без дап.

Разм. Узначальваць, кіраваць, распараджацца. Верхаводзіць у гульнях. □ [Міхал:] — Ну, сядай, расказвай, старшыня, як верхаводзіла. Васілевіч. На сходзе верхаводзілі беднякі. Бажко.

верхаво́дка 1, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Жан. да верхавод.

верхаво́дка 2, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Падземная вада, якая залягае паблізу ад зямной паверхні. — Вада тут павінна быць смачная, — заўважыў Міша. — Чаму, Мішачка? — Бо глыбока. Не верхаводка якая. Лобан.

2. Разм. Верхавая вада. [Паласа снегу] стала шырэйшай, па ёй пайшла верхаводка і размыла пратаптаную сцежку. Курто. Заліла верхаводка Каляіны, дарогі. Танк.

верхаво́дка 3, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Невялікая прэснаводная рыба сямейства карпавых. Пасярэдзіне стаяла закопчанае вядро, у якім пад аерам у вадзе ляжала некалькі ўжо нежывых рыбак — ці то верхаводак, ці то плотак. Чыгрынаў.

верхавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае дачыненне да язды верхам, прызначаны для такой язды. Верхавы конь.

2. у знач. наз. верхавы́, ‑ога, м. Коннік. Убачыўшы верхавога, салдат запыніўся; верхавы махнуў яму шабляй. Колас.

•••

Верхавая вада гл. вада.

верхагля́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Той, каму ўласціва верхаглядства.