верхаводзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., кім-чым, дзе і без дап.

Разм. Узначальваць, кіраваць, распараджацца. Верхаводзіць у гульнях. ▪ [Міхал:] — Ну, сядай, расказвай, старшыня, як верхаводзіла. Васілевіч. На сходзе верхаводзілі беднякі. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)