валаку́ша, ‑ы, ж.
1. Прымітыўнае прыстасаванне для перавозкі грузаў канём ва ўмовах бездарожжа — дзве доўгія, змацаваныя папярочкамі аглоблі, канцы якіх цягнуцца па зямлі. Да стога [сена] падцягвалі дзвюма валакушамі — таўставатымі жардзінамі, якія былі прымацаваны да гужоў. Асіпенка.
2. Агульная назва сельскагаспадарчых прылад для зграбання сена, саломы, выраўноўвання паверхні раллі і сенажаці.
3. Невялікі невад для лоўлі дробнай рыбы.
вала́н, ‑а, м.
1. Прышыўная палоска лёгкай тканіны ў выглядзе фальбоны або брыжоў на плацці.
2. У бадмінтоне — спецыяльны шарык.
[Фр. volant.]
валанцёр, ‑а, м.
Уст. Той, хто добраахвотна пастукаў на вайсковую службу; добраахвотна.
[Фр. volontaire.]
валанцёрскі, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае дачыненне да валанцёра.
валапю́к, ‑а, м.
Створаная штучным шляхам мова, якую імкнуліся ў 19 ст. выкарыстаць у якасці міжнароднай. // перан. Разм. Набор незразумелых слоў; тарабаршчына.
[Ад англ. world — свет і speech — мова.]
валасаві́на, ‑ы, ж.
Спец. Дэфект металічных вырабаў, галоўным чынам стальных, у выглядзе тонкіх, выразна акрэсленых трэшчынак.
валаса́тасць, ‑і, ж.
Ступень пакрыцця скуры валасамі.
валаса́ты, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты, аброслы валасамі. З валасатага твару папа зірнулі на Крушынскага жартаўлівыя вочы. Бядуля. Голыя па локаць рукі [Томі] былі валасатыя, з рудымі плямінамі. Лынькоў.
валаса́цік, ‑у, м.
Спец. Горны хрусталь або аметыст з валокнападобнай будовай.