скапцава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Па выгляду падобны на скапца. Скапцаваты чалавек нясмела падкраўся да вясёлай купкі чыноў, як той пабіты сабака. Асіпенка.
скапы́ціцца, ‑пычуся, ‑пыцішся, ‑пыціцца; зак.
Разм.
1. Зак. да капыціцца.
2. перан. Памыліцца, зрабіць што‑н. няправільна. — Мы от тут акурат і баяліся скапыціцца... Шынклер.
3. перан. Паваліцца, упасці. Шчэхула як стаяў, так і скапыціўся, грымнуўшыся на падлогу. Машара. // Захварэць, злегчы. — Бачыш, не ў пару скапыціўся, — сказаў.. [дзядзька Даніла], відаць, думаючы пра тое, што праз тыдзень-два трэба будзе пачынаць сяўбу. Асіпенка.
4. Памерці, згінуць. Вядзьмар жа керхаў, керхаў ды і скапыціўся: відаць, Тодараў дручок быў мацнейшы за яго чары. Якімовіч. І дзед злуецца ды гадае, Калі скапыцяцца паны. Колас.
скапы́ціць, ‑пычу, ‑пыціш, ‑пыціць; зак., каго-што.
Разм.
1. Зак. да капыціць.
2. перан. Збіць з ног (пра чалавека). [Казак], як мяшок, асеў на зямлю. .. Народ .. здзіўлена пераклікаўся: — Бачылі, як [Сяргей] казака скапыціў? Адным махам рукі! Машара. // Прынізіць, пазбавіць ранейшага становішча. [Старая:] — Спірыдон вунь як выжыльваўся ды стараўся. А што? Усё роўна скапыцілі. Савіцкі.
скапы́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скапыціць.
2. у знач. прым. Стаптаны, здратаваны. У канцы вёскі, за скапычаным выганам, дом на высокім падмурку. Аношкін.
скараба́ціцца, ‑баціцца; зак.
Зрабіцца карабатым, скрыўленым. Ледзь не ў трубку скарабацілася скура. Місько.
скараба́ціць, ‑бачу, ‑баціш, ‑баціць; зак., што.
Зрабіць карабатым, скрыўленым. — Скарабаціць.. [рукавічкі] сонца, дачушка мая! Дубоўка.
скараба́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скарабаціць.
2. у знач. прым. Пагнуты, пакручаны; знявечаны. Ля старой скарабачанай асіны Юля прыпынілася. Сачанка. Апаў скарабачаны дубовы лісток, яго падхапіў вецер і пагнаў па алеі. Гурскі. Людзі з пятліцамі завіхаліся ля скарабачаных рэштак самалёта. Лынькоў.
скарабе́й, ‑я, м.
1. Жук-гнаявік, які водзіцца ў гарачых краінах.
2. Малюнак свяшчэннага жука ў старажытных егіпцян на манетах, на камені і пад., а таксама манета, камень і пад. з такім малюнкам.
[Лац. scarabaeus.]
скарава́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Каструля з герметычнай накрыўкай, прызначаная для хуткага прыгатавання ежы.