Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ска́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ска́паць.

скапа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скапа́ць.

скапатава́ць, ‑туе; зак.

Спец. Перакуліцца цераз насавую (маторную) частку пры пасадцы або ўзлёце (пра самалёт).

ска́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Пакрыць шматлікімі каплямі; зака́паць. Скапаць стол чарнілам.

2. Ка́паючы, зрасходаваць.

скапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.

1. Капа́ючы, зняць, зрэзаць (выступ, няроўнасць глебы). Калі б між намі ўсталі горы, Я мог бы іх скапаць, скрышыць; А разлілося б сіне мора. — Яго я змог бы пераплыць. Танк.

2. Ускапаць, пакапаць паверхню зямлі ў многіх месцах; зрыць. Скапаць двор канавамі. □ Алёшка спыніўся і доўга варажыў, куд[ы] падацца: сцежачкай на Лаўкі ці ездавой дарогай, што вяла па гары, якую скапалі снарады. Пташнікаў.

ска́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ска́паць.

скапе́ц, ‑пца, м.

1. Чалавек, які падвергся кастрацыі.

2. Член фанатычнай рэлігійнай секты ў Расіі, якая ўзнікла ў канцы 18 ст. і прапаведавала барацьбу з плоццю шляхам кастрацыі. [У Аляксандра-Неўскай лаўры Яленскі] стаў прыхільнікам фанатычнай секты скапцоў. «Полымя».

скапе́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да скапца (у 1 знач.), уласцівы яму. // Такі, як у скапца.

2. Які мае адносіны да скапца (у 2 знач.), скапецтва (у 2 знач.). Скапецкія абрады.

скапе́цтва, ‑а, м.

1. Стан скапца (у 1 знач.).

2. Вучэнне секты скапцоў.

скапі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скапіраваць.

скапі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе.

Зак. да капіраваць.

скапу́ціцца, ‑пучуся, ‑пуцішся, ‑пуціцца; зак.

Разм. груб. Памерці.