ска́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Пакрыць шматлікімі каплямі; зака́паць. Скапаць стол чарнілам.
2. Ка́паючы, зрасходаваць.
скапа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.
1. Капа́ючы, зняць, зрэзаць (выступ, няроўнасць глебы). Калі б між намі ўсталі горы, Я мог бы іх скапаць, скрышыць; А разлілося б сіне мора. — Яго я змог бы пераплыць. Танк.
2. Ускапаць, пакапаць паверхню зямлі ў многіх месцах; зрыць. Скапаць двор канавамі. ▪ Алёшка спыніўся і доўга варажыў, куд[ы] падацца: сцежачкай на Лаўкі ці ездавой дарогай, што вяла па гары, якую скапалі снарады. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)