Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стру́жкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стружкі, які прызначаны, служыць для вырабу стружак. Стружкавы станок.

струк, ‑а, м.

Доўгі і вузкі плод некаторых раслін, які складаецца з дзвюх палавінак, да якіх прымацавана насенне. Струк гароху. □ Пракопава жонка на ўслончыку каля прыпечка лузгала ў вялікае рэшата сухія струкі фасолі. Грахоўскі. Мы [Міхасёва група] сабраліся ўсе гуртам, выскубваючы з сярэдзіны жмені вікі. Камячылі яе ў руках, нюхалі, раскалупвалі струкі. Скрыган.

струкава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае шмат струкоў. Струкаватая фасоля. // Падобны да струна.

2. Разм. Кучаравы (пра шэрсць). / Пра валасы чалавека. Адкінуліся дзверцы і выткнулася белавалосая струкаватая галава шафёра, яшчэ зусім маладога хлопца. Пташнікаў. Кепка блінам ляжала на струкаватай рыжай галаве. Алешка.

стру́кавы і струко́вы, ‑ая, ‑ае.

Са струкамі, у струках. Струкавыя травы. Струкавыя культуры. // З зярнятамі ў струках. Струковая фасоля.

струкападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на струк.

струко́вы,

гл. струкавы.

структу́ра, ‑ы, ж.

Узаемаразмяшчэнне і сувязь састаўных частак аб’екта, якія забяспечваюць яго цэласнасць; будова. Структура сталі. Структура глебы. Структура мовы. □ Пра атамную структуру матэрыі здагадаўся, як вядома, яшчэ Дэмакрыт, сучаснік Герона. «Маладосць». У школьную пару [Сяргея] захаплялі і ўдаваліся яму задачы, а далей складаныя формулы, затым структура механізмаў... Грамовіч. // Арганізацыя, будова чаго‑н. Структура Акадэміі навук БССР. Эканамічная структура грамадства. □ Мы не заўважаем прыблізнай рыфмы і рытмічных зрухаў, нас захапіла развіццё думкі, нечаканы паварот у структуры верша. Грахоўскі.

[Лац. structura — будова, размяшчэнне, парадак.]

структуралі́зм, ‑у м.

1. Напрамак у навуцы, які апісвае аб’ект як сістэму элементаў.

2. Адзін з напрамкаў у мовазнаўстве, які разглядае структуру мовы як цэласную сістэму адносін моўных адзінак.

структуралі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільна, паслядоўнік структуралізму.

структуралі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да структуралізму, структураліста. Структуралісцкая тэорыя.