ствалава́ты, ‑ая, ‑ае.
Падобны на ствол (у 1 знач.), цвёрды. Ствалаватае сцябло.
ствалавы́, ‑ая, ‑ое і ствало́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ствала (у 1, 3 знач.).
2. Спец. Які мае адносіны да ствала (у 5 знач.).
3. у знач. наз. ствало́вы, ‑ага, м.; ствало́вая, ‑ай, ж. Той, хто кіруе спускавым механізмам у шахце.
ствалі́на, ‑ы, ж.
Разм. Вялікі і тоўсты ствол (у 1 знач.). Мільгануў на сухадрэвіне стракаты дзяцел, спрытна ўзбіраючыся па стваліне. Лынькоў.
ствалі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які мае шмат ствалоў (пра дрэва, куст).
ствара́льнік, ‑а, м.
Той, хто стварае што‑н.; тварэц. Працоўныя масы — стваральнікі ўсіх матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, галоўны герой гісторыі — павінны былі стаць і галоўным героем літаратуры. Івашын. [Я. Колас] з’яўляецца разам з Янкам Купалам стваральнікам беларускай літаратурнай мовы. «Полымя». // Арганізатар. [Шырма] .. выдатны дзеяч нашай культуры, стваральнік славутага беларускага хору. Машара.
ствара́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стварэння, звязаны з ім. І таму мы пяём сёння песню, у якой Славім хлеб і святло нашых сёл і заводаў, Славім дружбу і сонца над вольнай зямлёй І стваральную, мірную працу народа. Танк. Саюз ССР стаў магутнай крыніцай стваральнай энергіі народаў, гіганцкім паскаральнікам грамадскага працэсу. Машэраў.
ствара́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да стварыцца.
2. Зал. да ствараць.
ствара́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да стварыць.