стальма́х, ‑а і стэ́льмах, ‑а,
Майстар, які робіць калёсы, сані.
стальма́х, ‑а і стэ́льмах, ‑а,
Майстар, які робіць калёсы, сані.
стэары́н, ‑у,
Цвёрдае паўпразрыстае арганічнае рэчыва, якое атрымліваюць расшчапленнем тлушчаў і выкарыстоўваюць у мылаварэнні, папяровай, гумавай, тэкстыльнай і інш. галінах прамысловасць на выраб свечак.
[Ад грэч. stear — тлушч.]
стэары́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стэарыну, атрыманы з стэарыну.
стэаты́т, ‑у,
1. Тлусты на вобмацак мінерал, які складаецца з тальку.
2. Штучны ізаляцыйны матэрыял, які атрымліваюць у выніку апрацоўкі тальку.
[Ад грэч. stear, steatos — тлушч.]
стэгаза́ўр, ‑а,
Буйны панцырны паўзун з групы дыназаўраў сярэдзіны мезазойскай эры.
[Ад грэч. stego — пакрыццё і sauros — яшчарна.]
стэганаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стэганаграфіі.
стэганагра́фія, ‑і,
Тайнапіс, пісьмо ўмоўнымі, шыфраванымі знакамі.
[Ад грэч. steganos — скрытны і graphō — пішу.]
стэгацэфа́л, ‑а,
Выкапнёвая драпежная земнаводная жывёліна з пяціпальцымі канечнасцямі, чэрап якой меў суцэльнае пакрыццё з касцей.
[Ад грэч. stego — пакрыццё і kephalē — галава.]
стэк, ‑а,
Хлыст, які выкарыстоўваецца пры верхавой яздзе.
[Англ. stick.]
стэ́ка, ‑і,
Драўляны разец, які выкарыстоўваецца скульптарам пры лепцы.
[Іт. stecca.]