шаўкаво́дства, ‑а,
Развядзенне шаўкавічных чарвей з мэтай атрымання шоўку (у 1 знач.).
шаўкаво́дства, ‑а,
Развядзенне шаўкавічных чарвей з мэтай атрымання шоўку (у 1 знач.).
шаўкапра́д, ‑а,
1. Матыль, вусень якога ўе коканы з шаўковага валакна, якое ён сам выдзяляе.
2. Матыль, вусень якога з’яўляецца небяспечным шкоднікам дрэвавых насаджэнняў.
шаўкатка́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шаўкаткацтва; прызначаны для яго.
шаўко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шоўку (у 1, 2 знач.).
2. Звязаны з вырабам і апрацоўкай шоўку (у 1–3 знач.).
3. Зроблены з шоўку (у 2, 3 знач.).
4.
шаўко́ўніца, ‑ы,
Дрэва або куст сямейства тутавых, лістамі якога кормяць вусеняў тутавага шаўкапрада; тутавае дрэва.
шаўро́,
Мяккая тонкая скура хромавага дублення, вырабленая са шкур коз.
[Фр. chevreau — казляня.]
шаўро́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шаўро, які з’яўляецца шаўро.
шаўро́н, ‑а,
Нашыўка з галуну ў выглядзе вугла на левым рукаве адзення салдат і малодшых афіцэраў (колькасць гэтых нашывак абазначае колькасць гадоў звыштэрміновай службы).
[Фр. chevron.]
шаўрэ́т, ‑у,
Падробленая пад шаўро скура хромавага дублення, вырабленая са шкур авечак.
[Фр. chevrette — козачка.]
шаўрэ́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шаўрэту.