шафра́нны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і шафранавы (у 3 знач.). Залаты і шафранны захад шырокай паласой дагараў за ляснымі волатамі. Караткевіч. Сонца свет ліе шафранны, У небе воблакі-лябёдкі. Хведаровіч.
шафярня́, ‑і, ж., зб.
Разм. груб. Шафёры. Машын сабраўся завоз. Шафярня лаецца, што зрываюць ім графік. Мыслівец.