шамая́, ‑і, ж.
Прамысловая рыба сямейства карпавых, распаўсюджаная ў басейнах Чорнага, Азоўскага, Каспійскага і Аральскага нораў.
[Перс.]
ша́мканне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. шамкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
ша́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Гаварыць невыразна, шапялявячы. Вось яны [дзяўчаты] адважылі хлеб старому чалавеку, бадай што дзядулю. У яго трэсліся рукі, калі браў хлеб, і нешта шамкаў бяззубы рот, відаць, дзякаваў дзяўчатам. Лынькоў. [Журко:] — Мог выказаць сваю нязгоду і на камітэце. А то стаіць, шамкае нешта. Савіцкі.
шамкі́, ‑оў; адз. няма.
Бразготкі, бомы. Гаворку мужчын раптам перарвала бразгатанне шамкоў і лёскат жалезных восей з Грамабоевага падворку. Крапіва. Дзесьці гудзе паравік і звоняць рамізніцкія шамкі. Гартны.
ша́мнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Абл. Шуснуць, уваліцца. Дзядзька Антон бухнуў ломікам па засаўцы, і маса шамнула ўніз, за апалубку. Місько. Гэта ж Каця, а не Зіна, шамнула залетась у праломку. Кудравец.
шамо́т, ‑у, М ‑моце, м.
1. Вогнетрывалая гліна або кааліп. Пойдуць у цэнтр і на поўдзень караблі, гружаныя дынасам і шамотам, патрэбнымі для домен і вагранак. Галавач.
2. Вогнетрывалая цэгла з такога матэрыялу або з прымесямі такога матэрыялу. На фасадных плоскасцях [кафэ «Журавінка»] бачна абліцоўка сцяны плітамі з шамоту. «Маладосць».
[Ад фр. chamotte.]
шамо́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шамоту; які з’яўляецца шамотам. Шамотавая гліна. // Выраблены з шамоту, які змяшчае шамот. Шамотавая цэгла. Шамотавыя вырабы. // Звязаны з вытворчасцю вырабаў з шамоту. Шамотавы завод. Шамотавы цэх.
шампанізава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад шампанізаваць.
шампанізава́цца, ‑зуецца; незак.
Зал. да шампанізаваць.
шампанізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Падвергнуць (падвяргаць) шампанізацыі (вінаграднае віно). Шампанізаваць віно.