зно́ўку, прысл.
Тое, што і зноў. Атака ворага адбіта, І ўсё навокал зноўку ажыло. Астрэйка.
зно́ў-такі, прысл.
Тое, што і зноў. — Я нічога такога не сказаў яму пэўнага... Сказаў, што вазьму баржу згодна пуцёў[цы] і правяду зноў-такі згодна [ёй]. Самуйлёнак.
зно́шанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць зношанага. [Брыгадзіры] гаварылі яшчэ пра зношанасць многіх трактароў, пра аварыі. Хадкевіч.
зно́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад знасіць.
2. у знач. прым. Які прыйшоў у непрыгоднасць ад доўгай носкі (пра абутак, адзенне). — А гэта вось боты старыя, — кажа бацька, выцягнуўшы з мяшка зношаныя са збітымі абцасамі, ссохлыя боты. Галавач. // Спец. Які прыйшоў у непрыгоднасць ад доўгай работы (пра машыну, механізм і пад.).
3. перан.; у знач. прым. Разм. Без часу састарэлы; спрацаваны. Лугавы зразумеў — білася зношанае старое сэрца. Даніленка.
зно́швальнасць, ‑і, ж.
Спец. Страта якасцей, псаванне чаго‑н. пры выкарыстанні. Зношвальнасць абсталявання.
зно́шванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зношваць 1 — знасіць 1 і стан паводле знач. дзеясл. зношвацца — знасіцца. Зношванне адзення. Зношванне дэталей машын.
зно́шванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зношваць 2 — знесці 1 (у 1 знач.).
зно́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да знасіцца.
2. Зал. да зношваць 1.
зно́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да знасіць 1.
зно́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да знесці 1.