злямцава́цца, ‑цуецца; зак.
Збіцца ў лямец (пра валасы, воўну).
злямцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
Збіць у лямец. Злямцаваць воўну.
злямцо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. злямцоўваць — злямцаваць і стан паводле знач. дзеясл. злямцоўвацца — злямцавацца.
злямцо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да злямцавацца.
2. Зал. да злямцоўваць.
злямцо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да злямцаваць.
зля́мчыцца, ‑чыцца; зак.
Тое, што і злямцавацца. Блішчастая гладкая поўсць.. на баках ад заўсёднага ляжання злямчылася і парыжэла. Ляўданскі.
зля́мчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Тое, што і злямцаваць.
зля́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Зрабіць што‑н. (звычайна наспех, абы-як). Дык вось, каб быў мацнейшым акт, Загадчык запрасіў сябра-ветэрынара І зляпалі паперачку. Корбан.
зляпі́цца, злепіцца; зак.
Разм. Змацавацца, злучыцца (чым‑н. ліпкім, клейкім, мокрым); зліпнуцца. Лісты кнігі зляпіліся.
зляпі́ць, зляплю, злепіш, злепіць; зак., каго-што.
1. Зрабіць што‑н. лепкай. Зляпіць снежную бабу. Ластаўкі зляпілі гняздо пад страхой. // перан. Зрабіць неакуратна, хутка, на скорую руку. Вершы па заказу не пісаліся. Калі і злепіш які, выглядаў кволым, змардаваным. Калачынскі. — А раней злепіць чалавек халупу: мох сабе тырчыць, вуглы сабе, нават канцы бярвення не адпілуе... Васілевіч.
2. Разм. Злучыць чым‑н. ліпкім, клейкім; склеіць. Зляпіць лісты паперы. // Змацаваць кавалкі, часткі чым‑н. клейкім, ліпкім. Зляпіць кавалкі статуэткі.