Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

злад, ‑у, м.

Разм. У выразе: зладу няма гл. няма.

зла́джанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць зладжанага. Зладжанасць рухаў. Зладжанасць у рабоце.

зла́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зладзіць (у 1, 3 знач.).

2. у знач. прым. Такі, у якім дасягнута адзінства, узаемная згода; дружны. Зладжаная работа. □ Зладжаная, працавітая брыгада Купчына нядаўна падзялілася на дзве. Хадкевіч.

3. у знач. прым. Складны, стройны. Увесь рэпертуар рэвалюцыйных тагачасных песень праспявалі настаўнікі зладжаным хорам. Колас.

зла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зладзіць (у 1, 3 знач.).

зладзе́йка, ‑і, ДМ ‑дзейцы; Р мн. ‑дзеек; ж.

Жан. да злодзей.

зладзе́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да злодзея, зладзеяў, належыць ім. Зладзейскі след. Зладзейскае прыстанішча. Зладзейская шайка. // Уласцівы зладзеям, такі, як у зладзеяў. Зладзейскія вочы. Зладзейскі ўчынак.

зладзе́йства, ‑а, н.

1. Занятак злодзея; крадзеж чужой маёмасці. Пакараць за зладзейства.

2. Зладзейскі ўчынак.

зладзеява́ты, ‑ая, ‑ае.

Схільны да зладзейства; жулікаваты (пра чалавека). // Падобны на зладзейскі; хітры, скрыты. Зладзеяватая ўхмылка.

зла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм.

1. Патрапіць рабіць што‑н. узгоднена, стройна. Зладзіцца пець. Зладзіцца танцаваць.

2. Атрымацца, уладзіцца. — Ніна — дзяўчына добрая, .. — пахваліла Ганна. — І табе, Зоська, чалавек добры надарыўся, лепшага і я табе пажадаць не магла. Дык няхай бы ўсё яно зладзілася, як трэба. Дуброўскі.

зла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

1. што. Зрабіць, пабудаваць. Той госць, чужак, памог старому Зямлянку зладзіць у гары. Колас. // перан. Арганізаваць, зрабіць (банкет, вяселле і пад.). Яшчэ большы гонар займеў стары, калі сын на здзіўленне вяскоўцам з тутэйшай настаўніцай гладзіў вяселле. М. Стральцоў.

2. Справіцца, саўладаць з кім‑, чым‑н., даць рады каму‑н. — [Карней] баіцца, што Клаўдзя без яго з каровамі не зладзіць. Шамякін. Дождж прайшоў — І з сэрцам зладзіць цяжка: Птушкай рвецца ў чыстае раздолле! Гілевіч.

3. што. Зрабіць узгодненым, стройным. — А вы ўжо добра зладзілі свае галасы! — раптам кінуў Анатоль, узняўшы галаву. Ваданосаў.