Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ваўнатка́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ваўнаткацтва.

ваўнатка́цтва, ‑а, н.

Выраб тканіны з воўны (у 2 знач.).

ваўначо́с, ‑а, м.

Той, хто займаецца часаннем воўны.

ваўначо́ска, ‑і, ДМ ‑чосцы; Р мн. ‑чосак; ж.

1. Воўначасальная машына.

2. Прадпрыемства або частка яго, дзе чэшуць воўну.

ваўні́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Пакрыты густой і доўгай воўнай.

ваўня́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Пласціністы грыб сямейства сыраежкавых з пушыстым падагнутым краем шапкі, падобны на рыжык.

ваўня́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да воўны. Ваўнянае покрыва. // Зроблены з воўны. Ваўняныя ніткі.

ваўчанё,

гл. ваўчаня.

ваўча́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Адзін з відаў туберкулёзу скуры.

ваўчаня́ і ваўчанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня воўка.