ваеннаабавя́заны, ‑ага,
Асоба, якая павінна несці вайсковую службу (падлягае прызыву або знаходзіцца ў запасе).
ваеннаабавя́заны, ‑ага,
Асоба, якая павінна несці вайсковую службу (падлягае прызыву або знаходзіцца ў запасе).
ваеннаабаро́нчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ваеннай абароны.
ваеннапало́нны, ‑ага,
Ваеннаслужачы, узяты ў палон.
ваеннаслу́жачы, ‑ага,
Той, хто знаходзіцца на вайсковай службе ў кадравай арміі.
вае́нна-вучэ́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вучэбных устаноў ваеннага ведамства.
вае́нна-марскі́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да вядзення вайны на моры.
вае́нна-паве́траны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вядзення вайны ў паветры.
вае́нна-палявы́, ‑ая, ‑ое.
Які існуе, дзейнічае ва ўмовах ваеннага часу.
вае́нна-рэвалюцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які існуе, дзейнічае ў перыяд рэвалюцыі.
вае́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вайны, звязаны з вайной.
2. Які мае адносіны да арміі, звязаны са службай у арміі.
3.
•••