Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скандэнсава́насць, ‑і, ж.

Стан і ўласцівасць скандэнсаванага. Скандэнсаванасць пары. Скандэнсаванасць думкі і пачуцця.

скандэнсава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скандэнсаваць.

скандэнсава́цца, ‑суецца.

Зак. да кандэнсавацца.

скандэнсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе.

Зак. да кандэнсаваць.

сканструява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сканструяваць.

сканструява́ць, ‑руюю, ‑руюеш, ‑руюе.

Зак. да канструяваць.

сканфу́жанасць, ‑і, ж.

Стан сканфужанага; збянтэжанасць, няёмкасць.

сканфу́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сканфузіць.

2. у знач. прым. Які адчувае няёмкасць; збянтэжаны. Сканфужаны Ганецкі хавае грошы ў кішэню. Козел. // Які выражае стан няёмкасці, збянтэжанасці. Сканфужаны твар. Сканфужаны выгляд.

сканфу́зіцца, ‑фужуся, ‑фузішся, ‑фузіцца; зак.

Адчуць няёмкасць, засаромецца, збянтэжыцца. [Міколка:] — А, здаецца ж, не малы ты ўжо, дзед, і трэба ж так... — То ж гэта не сляза, унуча, гэта радасць... — сканфузіўся дзед. Лынькоў.

сканфу́зіць, ‑фужу, ‑фузіш, ‑фузіць; зак., каго.

Паставіць у няёмкае становішча, збянтэжыць.