мі́ксер, ‑а, м.
1. Спец. Сасуд для прыёму вадкага чыгуну з доменнай печы.
2. Прылада для прыгатавання розных сумесяў.
[Англ. mixer — змяшальнік, ад дзеясл. to mix — змешваць.]
міксі́ны, ‑аў, мн.
Падклас бяссківічных пазваночных жывёл класа кругларотых.
мікст, ‑а, М ‑сце, м.
Спец.
1. Змешаны рэгістр пеўчага голасу, пераходны паміж грудным і галаўным рэгістрамі.
2. у знач. нязм. прым. Са змешаным саставам. Поезд-мікст. Вагон-мікст (вагон з купэ розных класаў).
[Ад лац. mixtus — змешаны.]
міксту́ра, ‑ы, ж.
Вадкае лякарства, прыгатаванае з некалькіх рэчываў. [Фельчар] паказаў бабулі, як класці кампрэс, параіў банькі, сказаў, што прышле з бацькам парашкоў і мікстуры. Брыль. Кансультант агледзеў Толю, сказаў, што ў яго ангіна, і прыпісаў таблеткі і нейкую мікстуру. Рунец.
[Ад лац. mixtura — сумесь.]
мілава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. мілава́ць і мілава́цца.
мілава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; незак.
Праяўляць узаемную любоў, лашчыцца; абнімацца. Вунь юнак і дзяўчына кіруюцца У зялёную зацень алей. Хай сабе на здароўе мілуюцца! Панчанка. Паліна лыпнула вачыма, убачыла, як бацька мілуецца з малым, і ў яе прыемна стала на душы. Гурскі.
мі́лаваць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; незак., каго.
1. Дараваць каму‑н. віну; шкадаваць. — Не забывайся, чалавеча, што я — войт, чалавек, упаўнаважаны судзіць і мілаваць... Бажко.
2. Уст. Выказваць увагу, любіць.
•••
Бог мілаваў гл. бог.
Няхай бог мілуе гл. бог.
мілава́ць, ‑лу́ю, ‑лу́еш, ‑лу́е; незак., каго.
Песціць, галубіць; любіць. [Рыта] узяла ад маці Ларысу, у нейкім узбуджана-няўрымслівым настроі мілавала яе на вачах здзіўленага мужа. Навуменка.
мілаві́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць мілавіднага. Павярнуўшыся да суседкі, Рыгор .. глядзеў ёй у твар, цешыўся яго мілавіднасцю. Гартны.
мілаві́дны, ‑ая, ‑ае.
З прыемным на выгляд тварам, прывабны. Хударлявая, сярэдняга росту, з мілавідным тварам, чыста адзетая маладзіца ўвайшла ў пакоік з невялікім чайнікам у руцэ. Гартны. З трох дзяўчат .. [Надзея Адамаўна] была самая мілавідная. Колас.
мілагу́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць мілагучнага. Мілагучнасць мовы. Мілагучнасць голасу.