звечарэ́ць, ‑эе; безас. зак.
Пра надыход вечара, цемнаты. Ужо даўно звечарэла, і ў хатах усюды свяціліся агні. Колас. Звечарэла, сцямнела неба. Сцішылася вёска, нарыхтавалася спачыць. Пташнікаў.
зве́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад звесіць.
зве́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да звесіцца.
2. Зал. да звешваць.
зве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да звесіць.
зве́яць, звею, звееш, звее; зак., што.
1. Ачысціць абмалочанае зерне веяннем. Звеяць ячмень. □ — От пайду жыта звею, ды ў млын трэба, а то хлеб са стала ўцякае. Чарнышэвіч.
2. звычайна безас. Скінуць адкуль‑н., знесці куды‑н. Ветрам звеяла касынку з плячэй.
•••
Як ветрам звеяла каго — раптоўна знік адкуль‑н., не стала дзе‑н.
звёрствацца, ‑аецца; незак.
Зал. да звёрстваць.
звёрстваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да звярстаць.
звіва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. звіваць — звіць.
звіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да звіцца.
2. Згінацца, выгінацца з боку ў бок. Хвост змяі сутаргава звіваецца. В. Вольскі. // Мець форму звілістай лініі, прымаць звілісты напрамак (пра раку, дарогу і пад.). Налева, за поплавам, звівалася рэчка. Асіпенка. Ранюткі час. Нідзе нікога, Між дрэў звіваецца дарога, А па дарозе ты з кашом У лес шыбуеш. Колас.
3. Зал. да звіваць.
звіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да звіць.