звеяць, звею, звееш, звее; зак., што.

1. Ачысціць абмалочанае зерне веяннем. Звеяць ячмень. ▪ — От пайду жыта звею, ды ў млын трэба, а то хлеб са стала ўцякае. Чарнышэвіч.

2. звычайна безас. Скінуць адкуль‑н., знесці куды‑н. Ветрам звеяла касынку з плячэй.

•••

Як ветрам звеяла каго — раптоўна знік адкуль‑н., не стала дзе‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)