Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вальтыжыро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для вальтыжыроўкі.

вальтыжыро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Спец. Гімнастычныя практыкаванні ў час язды на кані вярхом.

вальтэ́раўскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: вальтэраўскае крэсла (уст.) — глыбокае крэсла з высокай спінкай.

[Ад уласн. імя.]

вальтэр’я́нец, ‑нца, м.

Гіст. Паслядоўнік Вальтэра; вальнадумец.

вальтэр’я́нства, ‑а, н.

Гіст. Рэлігійнае і палітычнае вальнадумства, звязанае з філасофскімі поглядамі Вальтэра.

вальфра́м, ‑у, м.

Хімічны элемент, цяжкі тугаплаўкі метал серабрыста-белага колеру.

[Ад уласн. імя.]

вальфра́мавы, ‑ая, ‑ае.

З прымессю вальфраму. Вальфрамавая руда. // Зроблены з вальфраму. Вальфрамавая ніць.

вальцава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вальцаваць.

вальцава́цца, ‑цуецца; незак.

Зал. да вальцаваць.

вальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што.

Пракатваць, плюшчыць, малоць і пад. паміж вальцамі. Вальцаваць ліставое жалеза. Вальцаваць пшаніцу.