Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шало́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Кумекаць, цяміць, разумець. А толькі так дзянькі праз два Шалопаць стала галава. Колас.

шалпата́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шалпатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Грамчэй і весялей трубіць.. [Пракоп] носам, больш лагодна прыслухоўваецца да шалпатання прусакоў у шчылінах, да шлёпання кропель з акна. Колас.

шалпата́цца, ‑пачуся, ‑почашся, ‑почацца; незак.

Разм. Шамацець, шавяліцца. Як пачнецца ўрок і аціхне гамана ў класе, вераб’і смялець пачынаюць: варушацца і шалпочуцца, не сціхаючы, у паперы. Лецка.

шалпата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча і шалпаце́ць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; незак.

Разм. Шамацець, шавяліцца. [Пашкевічус:] — Чую, нехта шалпоча каля сянец, а ў мяне ўжо і сэрца захаланула... Броўка. На абамшэлым камлі бярэзіны зверху ўніз шалпацеў шылаваты караткахвосты, як маладое птушаня, попаўзень. Адамчык. Шалпаціць пад лёгкім ветрам трапяткая ліст[от]а асіны. Лынькоў.

шалпаткі́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Які шалпоча, шамаціць. Паперы шалпаткія, збольшага новыя, рознага колеру — зялёныя, сінія, цёмна-жоўтыя, ружовыя. Мурашка.

шалпатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і шалпаткі. Чайка тым часам вырашыла адпачыць, — сышла на павароце са стрыжня і асцярожненька, ціха, нібы нават хітра ткнулася носам у шалпатлівы гушчар трысця. Брыль.

шалпаце́ць,

гл. шалпатаць.

шалудзі́васць, ‑і, ж.

Разм. Стан шалудзівага.

шалудзі́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Станавіцца шалудзівым.

шалудзі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які мае струны, каросту, сып на скуры; паршывы (у 1 знач.). Шалудзівае кацяня. □ Дробненька трусіць пара худых, шалудзівых конікаў. Сяргейчык.

2. перан. Нікчэмны, агідны. Няўжо яны [хлопцы] будуць цярпліва Маўчаць, тая, Глядзець, як барон шалудзівы Наш край вынішчае. Колас.