Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

валтузня́, ‑і, ж.

Разм.

1. Шумны бязладны рух. На двары суседняй будкі валтузня, крыкі каманды, ляскат зброі. Навуменка. Калі і хацеў ушыцца сюды хлопец, то нямала было валтузні і піску. Вітка.

2. Справа, якая патрабуе многа ўвагі, турботы. [Турцавіч:] — Зброю павезлі? — Павезці то павезлі, але колькі было валтузні, — расказваў Залескі. Гурскі.

валу́й, ‑я, м.

Жаўтавата-белага колеру з увагнутай шапкай грыб сямейства сыраежкавых.

валу́н, ‑а, м.

Вялікі камень — абломак горнай пароды. Рухаючыся з поўначы на поўдзень, вялікія масы лёду драбнілі цвёрдыя пароды, цягнулі іх з сабою і пакідалі на сваім шляху буйныя валуны, дробныя каменні... і пясок. В. Вольскі.

валу́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да валуноў. Валунная града.

валы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Духавы народны музычны інструмент, зроблены з трубак, устаўленых у скураны мяшок; дуда.

2. перан. Зацяжная справа; важданіна. Дэталь невялічкая, а валынкі многа. «Звязда».

•••

Цягнуць валынку гл. цягнуць.

валы́ншчык, ‑а, м.

Музыкант, які іграе на валынцы.

вальдшнэ́п, ‑а, м.

Тое, што і слонка.

[Ням. Waldschnepfe.]

валье́ра, ‑ы, ж.

Абгароджаная пляцоўка для ўтрымання жывёлы, птушак. У вальеры.. [янот] прывык есці з кармушкі гатовы харч, які прыносіў яму чалавек. В. Вольскі.

[Фр. volière.]

вальнаду́мец, ‑мца, м.

Той, хто вызначаецца вальнадумствам.

вальнаду́мнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Праяўляць вальнадумства, вылучацца вальнадумствам.